УЗНЯЦЦА НА “КУПАЛАЎСКУЮ ВЫШЫНЮ”

18.04.2026
18 красавіка 2026 года адбылася абласная навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя “Купалаўская вышыня”, якая праходзіла ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пад эгідай Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства.

На фінальны этап канферэнцыі было накіравана 477 навуковых прац з усіх раёнаў вобласці і горада Гродна. З прапанаваных работ рэцэнзенты выбралі 214 даследаванняў, аўтарамі якіх сталі  241 вучань. Менавіта гэтая колькасць навучэнцаў 8-11 класаў вяла спаборніцтва, працуючы ў 27 секцыях, каб узняцца на “Купалаўскую вышыню”.

Па выніках другога тура канферэнцыі навучэнцамі дзяржаўнай установы адукацыі “Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н. Карпянкова” заваяваны два дыпломы.

Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана  вучаніца Х класа Матоніс Юлія (кіраўнік Л.П. Мар’янская). Дыплом ІІІ ступені атрымала вучаніца 11 класа Сікорская Ангеліна (кіраўнікі Войшніс Ф.С. і Цыбулька Г.Ч.).

Віншуем навучэнцаў і іх кіраўнікоў! Жадаем  новых дасягненняў!

поделиться в: